viasna on patreon

Праваабаронцы шчыра віншуюць БАЖ і ўсіх БАЖаўцаў!!!

2010 2010-09-16T11:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/den_rojdenia_bajs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 верасня 1995 года ў мінскім Доме літаратараў адбыўся ўстаноўчы сход ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Сузаснавальнікамі БАЖ сталі 38 чалавек.

20 кастрычніка 1995 года ГА «БАЖ» было зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі (пасведчанне ад рэгістрацыі № 0553). А ўжо 29 кастрычніка 1995 года ГА «БАЖ» прыняло сваю першую заяву — у падтрымку «выселеных» з краіны беларускіх выданняў, калі па распараджэнні кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзіміра Замяталіна беларускім друкарням забаранілі выпускаць газеты «Народная воля», «БДГ», «Имя»

На момант правядзення ІІ з‘езду (20 снежня 1997 года) у БАЖ налічвалася ўжо 300 сябраў. Сёння БАЖаўцаў ужо больш за 1000. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску, асацыяцыя мае 5 рэгіянальных філій.

З 1997 г. БАЖ — асацыяваны сябра Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў (IFJ).

У дзень свайго 15-годдзя грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» заяўляе, што і далей будзе адстойваць інтарэсы сваіх сябраў і правы беларускіх грамадзян на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, свабоду слова і выказвання як асноўныя каштоўнасці дэмакратычнага грамадства.

Праваабарончы цэнтр "Вясна"шчыра віншуе БАЖ і ўсіх БАЖаўцаў (у тым ліку і сваіх) за тую штодзённую, крапатлівую працу, якую яны робяць, за адданасьць прафесіі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы і складаныя абставіны.

"Ніколі не бывае так кепска, каб не магло быць яшчэ горш", - час ад часу паўтарае кіраўніца арганізацыі Жана Літвіна.

І сапраўды, не будзем наракаць на час сёньняшні, бо ўсе мы з верай і надзеяй рушым наперад, каб нашае заўтра было сьветлым і радасным, каб "заззяла сонца і ў нашае ваконца"!

     

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства