viasna on patreon

У Наваградку судзілі “Праўду Някляева”

2010 2010-09-15T11:40:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gavary_praudu.jpg

У Наваградку 15 верасьня  закончыўся суд па справе актывістаў кампаніі "Гавары Праўду" , якіх  2 тыдні таму затрымалі міліцыянты,  калі актывісты раздавалі мінакам улёткі  "Праўда Някляева".

На судзе прысутнічаў наш карэспандэнт Андрусь Панямонаў:

Галоўны суддзя Наваградскага раёнага суда Васіль Аляхновіч прасудзіў актывістам кампаніі "Гавары Праўду" Івану дзяшуку і Наталлі Кацмаёр выплаціць кожнаму штраф у памеры 20 базавых велічыняў, што складае 700 тысячаў рублёў за распаўсюд у Наваградку незарэгістраванага выдання "Праўда Някляева".

Актывісты лічаць, што суддзя паставіўся да іх з лепшага боку, таму што вырак, які ён вынес  - складае мінімільны памер штрафа, які прадугледжаны за распаўсюд незарэгістраванага выдання. Максімальны памер штрафу, які ім пагражаў складаў 50 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства