viasna on patreon

“Правы альянс” выклікаюць у Гаспадарчы суд

2010 2010-09-13T17:22:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Правы альянс” атрымала з Гаспадарчага суду зыскавую заяву Менгарвыканкаму аб ліквідацыі.

Сутнасьць прэтэнзіяў сталічных уладаў заключаецца ў тым, што арганізацыя зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў па заяўляльнаму прынцыпу для ажыцьцяўленьня кіраўнічых, сацыяльна-культурных ці іншых функцый некамерцыйнага характару.

“Аднак у выніку аналізу дзейнасьці Інфармацыйна-кансалтынгавай установы «Правы Альянс» было выяўлена, што ўстановай распаўсюджваецца брашура «Ідэалагічныя асновы і прынцыпы Правага Альянсу». Са зьместу пазначанай брашуры Менгарвыканкам угледзеў, што дзейнасьць установы не адпавядае яе статутным мэтам. На думку чыноўнікаў, некаторыя выказваньні сьведчаць аб палітызацыі дзейнасьці ўказанай ўстановы.

“Такім чынам, характар дзейнасьці Інфармацыйна-кансалтынгавай установы «Правы Альянс» не адпавядае характару дзейнасьці такой арганізацыйна-прававой формы як установа і ў сілу палітызацыі дзейнасьці прадугледжвае ажыцьцяўленьне сваіх функцый праз стварэньне палітычнай партыі,” – значыцца ў зыскавай заяве.

Кіраўнік "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў зьвязвае дзеяньні сталічных уладаў з дзвюма фактарамі, галоўны з іх - набліжэньне прэзідэнцкай кампаніі: "Нам прад’яўляецца тое, што мы займаемся палітычнай дзейнасцю. Яны спасылаюцца на нейкія мае інтэрв’ю, на наш сайт, на нашу брашуру. Гэтай вясной, гэта ўжо было дзесьці год як мы былі зарэгістраваны, была праверка "Правага альянса" – тады нас розныя службы больш за месяц правяралі, на той момант прэтэнзій у іх не было і існаваў той сайт, я ж таксама нікуды не падзеўся, даваў тыя ж інтэрв’ю. Але зараз, я так разумею – зачыстка перад выбарамі. Мы – гэта першая ластаўка".

Другім фактарам, на думку Карэтнікава, калі лічыць пэўную самастойнасьць менскіх чыноўнікаў, можа быць дзейнасьць "Правага альянсу" па барацьбе супраць вольнага продажу ў Менску забруджанага опіўмам макавага насеньня.

"Хутчэй за ўсё мы пазбавімся рэгістрацыі," - мяркуе Карэтнікаў.  

Суд пачнецца 15 верасня а 12.40.
 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства