Пагражаюць драматургу і журналісту Мікалаю Халезіну
Кіраўніку «Свабоднага тэатра» сталі пагражаць пасля публікацыі артыкула пра гібель Алега Бябеніна.
Пагроза паступіла ў блог Мікалая Халезіна. Ананімныя аўтары пагражаюць збіць драматурга ў пад’ездзе яго дома ці падстроіць аўтакатастрофу.
«А ўвогуле можаш проста знікнуць ціхім адвячоркам, калі будзеш вядзерца з адкідамі выносіць. І калі едзеш на сваім гаўнаходзе па горадзе — глядзі ўважліва, а то часам у грузавіках тармазы барахляць. З бухога вадзілы чаго пытацца, а ты можаш і да ложка з кропельніцай не даехаць у машыне з мігалкамі. Гэта табе, …, папярэджанне вуснае, а далей будуць званочкі не зусім прыемныя для здароўя. А калі і пасля не зразумееш дык, карацей, ты зразумеў», — кажацца, у прыватнасці, у дасланай ананімцы.
Нагадаем, што Мікалай Халезін праводзіць уласнае расследаванне гібелі свайго сябра, заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна. Днямі ім быў апублікаваны артыкул «Нязручныя пытанні».