viasna on patreon

Гомель: адміністрацыйная справа за нацыянальны сцяг!

2010 2010-09-13T13:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sziag1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбыўся суд над прадстаўніком «Маладой Беларусі» Іванам Зайцавым, які быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў суботу ўвечары 11 верасня падчас святкавання Дня горада.

Судзьдзя Марына Дамненка вызваліла актывіста з-пад варты да панядзелка 20 верасня па прычыне неабходнасці апытаць сьведкаў з боку супрацоўнікаў міліцыі.

Афіцыйная версія адміністрацыйнага абвінавачвання, прадстаўленага ў рапартах - дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Са слоў затрыманага актывіста яго затрымалі за нацыянальны сьцяг, які ён падняў над галавой падчас правядзення святочнага канцэрта.

У судзе Іван Зайцаў віну не прызнаў, растлумачыўшы, што калі ён падняў над галавой бел-чырвона-белы сьцяг, да яго тут жа кінуліся трое невядомых у цывільным, павалілі актывіста на зямлю, пры гэтым наносячы ўдары каленамі ў жывот. Ён сапраўды супраціўляўся, аднак не мог ведаць, што злачынцы - супрацоўнікі міліцыі.

"Толькі пасля таго, як мяне даставілі ў раздзявалкі Лядовага Палаца і ў кайданках паклалі на падлогу, я зразумеў, што маю справу з міліцыяй. Супраць мяне склалі адміністрацыйны пратакол і адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе я знаходзіўся ўсе выходныя, - патлумачыў І. Зайцаў на судзе. - Нецэнзурнай лаянкай я не лаяўся, а факт майго аказання супраціўлення невядомым у цывільным - нармальная зява любога чалавека, на якога нападаюць невядомыя ў цывільным".

Судзьдзя М. Дамненка ўзяла тыднёвую паўзу для выкліку ў якасці сведак супрацоўнікаў міліцыі, тут жа пастанавіла вызваліць Зайцава з-пад варты, выпісаў позву на 20 верасня.

Прысутны ў судзе праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што суддзя ўжо не зможа вынесці іншага пакарання, акрамя адміністрацыйнага арышту, паколькі актывіст ужо правёў у ІЧУ каля двух сутак.

"За дробнае хуліганства па артыкуле 17.1 КаАП устаноўлена адказнасць да 15 сутак арышту. Той факт, што Зайцава ўжо пратрымалі ў ІЧУ каля двух сутак, як бы выключае адміністрацыйны штраф і падштурхоўвае суддзю даць актывісту не менш праведзенага пад арыштам тэрміну. Думаю менавіта так і паступіць суд, абмежаваўшыся тэрмінам, які актывіст ужо правёў пад арыштам," - упэўнены праваабаронца.

Л. Судаленка адзначыў, што ў дадзеным выпадку можна весці размову аб парушэньні права актывіста на свабоднае выказванне свайго меркавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства