viasna on patreon

Мытнікі затрымалі лідэра “Еўрапейскай Беларусі” амаль на гадзіну

2010 2010-09-13T07:48:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sannikau.jpg
Андрэй Саннікаў

Андрэй Саннікаў

У Нацыянальным аэрапорце ў Мінску затрымалі лідэра грамадзянскай кампаніі “Еўрапейскай Беларусь” Андрэя Саннікава, паведамляе сайт Хартыі’97. Палітык вяртаўся з прадстаўнічай канферэнцыі ў Рызе.

Саннікава прыкладна на гадзіну затрымалі мытнікі, забраўшы ў яго пашпарт. У яго праверылі рэчы, пасля склалі акт дагляду, што нічога забароненага ён не вязе. Свае дзеянні супрацоўнікі мытні ніяк не матывавалі, расказаў палітык. Аднак ён звязвае тое што здарылася з пачаткам прэзідэнцкай кампаніі.

10 верасня, калі Андрэй Саннікаў вылятаў з Мінску ў Рыгу, яго вельмі старанна правяралі. На канферэнцыі ў Латвіі ён сустракаўся ў кіраўнікамі краінаў Балтыі, а таксама іншымі вядучымі палітыкамі краінаў Еўропы і ЗША.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства