Патэнцыйных удзельнікаў фэсту затрымліваюць пад Оршай
На сёньня на Крапівенскім полі быў запланавана традыцыйны фэст, прымеркаваны да важнай гістарычнай даты - перамогі пад Оршай ў 1514 войска Вялікага Княства Літоўскага над маскоўскім. Менавіта гэты дзень - 8 верасьня - адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы.
Напярэдадні масавае мерапрыемства было забаронена, а арганізатар атрымаў папярэджаньне аб асабістай адказнасьці. Тым ня менш, жадаючыя патрапіць на традыцыйную акцыю накіраваліся на месца збору. Мясцовая міліцыя выставіла патрулі па дарозе да Крапівенскага поля і затрымлівае патэнцыйных удзельнікаў.
Мастак Алесь Пушкін быў затрыманы на чыгуначным вакзале. Па інфармацыі Радыё Свабоды, у пастарунку транспартнай міліцыі таксама знаходзяцца Сяргей Нягасін, Артур Мірановіч, Леанід Ачапоўскі і Зьміцер Савельеў.
Бард Андрэй Мельнікаў разам з роварам, актывіст з Наваполацку Аляксей Трубкін і Віталь Чарняўскі з Вілейкі - па дарозе, іх на амапаўскім мікрааўтобусе вязуць у Оршу, кажуць - на вакзал.