viasna on patreon

Сёння - Дзень беларускай вайсковай славы

2010 2010-09-08T14:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arshanskaja.jpg
Аршанская бітва ў 1514 годзе. Фотарэпрадукцыя.

Аршанская бітва ў 1514 годзе. Фотарэпрадукцыя.

У 1514 годзе пад Воршай, на Крапівенскім полі, адбылася адна з найбольш значных бітваў сярэднявечча. 30-цітысячнае войска ВКЛ змагло ўшчэнт разбіць Маскоўскае войска, якое складала 80.000 жаўнераў.

Гісторыкі лічаць гэтую бітву самай значнай перамогай войска ВКЛ над Маскоўскім. Таксама яна атрымала шырокі розгалас у тагачаснай Еўропе, знайшла трывалы адбітак у беларускай культуры, напрыклад у "Пахвале князю Астрожскаму" ў Валынскім летапісе, народнай песні "У нядзельку, параненька" і іншых творах.

Перамога пад Воршай займала прыкметнае, а часам і галоўнае месца ў ваеннай гістарыяграфіі, якая стваралася беларускай дыяспарай часоў 1920-х—1930-х гадоў і палітычнай эміграцыяй часоў 1940-х гадоў. У час перабудовы частка беларускага грамадства пачала святкаваць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы. 

11 верасня на Крапівенскім полі пройдзе традыцыйны фэст аўтарскай песні і паэзіі. У 2007 і 2009 гадах фэст спрабавалі сарваць супрацоўнікі міліцыі. Калі тое ж паўторыцца і ў гэтым годзе, то ўсё пройдзе на альтэрнатыўным месцы, якое пакуль не абвяшчаецца - паведамляюць арганізатары. 

Фэст пачнецца каля 18-00 і працягнецца ўсю ноч.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства