Сьпіс затрыманых за падпалы расьце
https://spring96.org/be/news/35087
2010
2010-09-08T13:33:23+0300
2010-09-08T13:33:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/valodzin.jpg
У Менску затрыманы грамадзкі актывіст–эколаг Уладзімір Валодзін. 8 верасьня ў яго на кватэры супрацоўнікі Ленінскага РАУС правялі ператрус, канфіскавалі хард-дыск з кампутара, улёткі. Уладзіміра Валодзіна затрымалі па падазрэньні ў дачыненьні да падпалу дзвярэй філіялу "Беларусбанка" ў Мінску 30 красавіка 2010 г.
Пра гэта ў "Прававую дапамогу насельніцтву" паведамілі сваякі затрыманага. На які тэрмін затрыманы актывіст, іншыя падрабязнасьці здарэньня невядомыя. Можна толькі меркаваць, што падзеі з "кактэйлем Молатава", якімі 30 жніўня закідалі амбасаду Расеі, а 6 верасня - Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, выклікалі ў адказ рэакцыю з боку сілавых структур - пачалася паляваньне на патэнцыйных "падпальшчыкаў".