Перасьлед незалежных галасоў павінен быць спынены. Сьмерць Алега Бябеніна павінна быць расследавана
Мінск - Парыж, 7 верасьня 2010 г.
FIDH і яе членская арганізацыя Праваабарончы цэнтр "Вясна" глыбока занепакоеныя працягам рэпрэсій супраць незалежных журналістаў і дзеячаў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у канцы 2010 г.
3 верасьня 2010 г. вядомы незалежны журналіст Алег Бябенін быў знойдзены павешаным у сябе ў загарадным доме недалёку ад Мінска. Бябенін быў заснавальнікам і кіраўніком незалежнага вэбсайту "Хартыя - 97" і сябрам Беларускага саюза журналістаў. Пракуратура Дзяржынскага раёна пачала расследаваньне абставінаў яго сьмерці. Па заяве праваахоўных органаў, сп.Бябенін скончыў жыццё самагубствам.
Аднак цьмяныя абставіны яго сьмерці змушаюць яго сваякоў, калег і праваабарончыя арганізацыі ўсумніцца ў афіцыйнай версіі фактаў. Не было знойдзена перадсьмяротнай запіскі, якая тлумачыць прычыны самагубства, і, паводле смс-паведамленняў, адпраўленых сябрам, Бябенін збіраўся ў той вечар пайсьці ў кіно. Акрамя таго, па інфармацыі вэбсайту "Хартыя-97", падчас пярвічнага даследаваньня цела на шыі сп.Бябеніна быў знойдзены след ад здушэньня, што можа ўказваць як на самазабойства, так і на гвалтоўную сьмерць ад ўдушэньня з дапамогай пятлі.
Сухэйр Белхасэн, Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), заявіла: «Тое, што г-н Бябенін ў папярэднія гады неаднаразова падвяргаўся ціску і запалохваньню за дзейнасьць у якасьці незалежнага журналіста, выклікае асаблівую занепакоенасьць. Неабходна правесьці празрыстае і адкрытае расследаваньне акалічнасьцяў яго сьмерці».
5 верасьня 2010 года старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк таксама заклікаў да правядзеньня празрыстага расследаваньня па факце гэтай трагічнай гібелі і заявіў, што сп.Бябенін «сваёй працай у «Хартыі -97» змагаўся за стварэньне дэмакратычнай Беларусі».
Акрамя гэтага, 6 верасьня 2010 года Святлана Калінкіна, галоўны рэдактар незалежнай газеты «Народная воля», напісала артыкул аб сьмерці Бябеніна, атрымала ананімнае пасланьне на паштоўцы кампаніі «Гавары праўду» (арганізаванай актывістамі, якія абараняюць свабоду слова, якая душыцца ўладамі Беларусі) з пагрозай сьмерці: "Жыві і бойся. Пачалося паляваньне на здраднікаў. Яшчэ адзін артыкул і табе п ... ц ». Сп-ня Калінкіна заявіла: «Паштоўка не была адпраўлена па пошце, яе проста паклалі ў маю паштовую скрыню - як бы намякаючы на тое, што тым, што паслалі выдатна вядомы мой адрас. Сёньня, пасля нечаканай сьмерці Алега Бябеніна, абставіны якой выклікаюць мноства пытаньняў, гэта не спроба запалохаць мяне асабіста, а дзеяньні, накіраваныя на стварэньне атмасферы напружанасьці і страху як у журналісцкай супольнасьці і грамадстве ў цэлым».
FIDH і «Вясна» таксама нагадваюць, што беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі паказваюць на высокую верагоднасьць таго, што некалькі былых высокапастаўленых службовых асобаў Беларусі адказныя за знікненьне і магчымыя пазасудовыя пакараньні сьмерцю палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі, а менавіта В.Ганчара, Ю.Захаранкі, прадпрымальніка А.Красоўскага і аператара расейскага тэлебачаньня Дз.Завадскага - усе гэтыя людзі зьніклі без вестак. Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH і старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» лічыць, што «адсутнасьць прагрэсу ў расследаваньні гэтых спраў спараджае агульны недавер да следства па факце сьмерці Алега Бябеніна. Ціск на незалежныя галасы ў Беларусі толькі падмацоўвае падобнае стаўленьне».
FIDH і "Вясна" зьвяртаюцца з заклікам да ўладаў Беларусі:
- Правесьці неадкладнае, поўнае і незаангажаванае расследаваньне па факце сьмерці незалежнага журналіста Алега Бябеніна і прадставіць яго вынікі, у тым ліку рэчавыя доказы і высновы судовай экспертызы беларускім арганізацыям, у прыватнасіці Саюзу журналістаў Беларусі, і міжнароднай супольнасіці.
- Неадкладна спыніць рэпрэсіі і пагрозы супраць незалежных галасоў і грамадзянскай супольнасьці.