viasna on patreon

У Мінску арыштаваныя 50 апазіцыйных актывістаў

2010 2010-09-08T09:16:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg
Гавары праўду

Гавары праўду

У Мінску міліцыя арыштавала каля 50 актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду". Аб прад'яўленых ім абвінавачваннях пакуль нічога не паведамляецца.

Інцыдэнт адбыўся перад пачаткам футбольнага матчу Беларусь-Румынія. Пры ўваходзе ў сектар, на якім знаходзіліся месцы затрыманых, усіх хто праходзіў на стадыён папрасілі расшпіліць курткі. Тых, у каго аказаліся кашулькі з надпісам "Гавары праўду" - прыкладна 50 чалавек - арыштоўвалі на месцы. Актывістаў Алега Мяцеліцу, Дзяніса Кобрусева, Юрыя Алейніка і яшчэ каля 40 чалавек спачатку даставілі ў пакой міліцыі стадыёна "Дынама", а затым завезлі ў гарадское аддзяленне міліцыі №1.

Падставай для затрымання стала "падабенства" затрыманых з злачынцамі, якія знаходзяцца ў вышуку. Пры гэтым арыентыровак ніхто нікому не прад'яўляў, адзначае карэспандэнт.

Затрыманне апазіцыйных актывістаў ужо стала прычынай адмены прызначанай на сераду прэзентацыі перадвыбарнай праграмы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева, паведамляе gazeta.ru

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства