viasna on patreon

«Рух наперад» пазбаўляюць дзяржаўнай рэгістрацыі

2010 2010-09-07T14:09:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud1jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала

Судовая зала

6 верасня даследча-асветніцкая ўстанова «Рух наперад» падала касацыйную скаргу ў Вышэйшы гаспадарчы суд.

Гаворка ідзе пра рашэнне Гаспадарчага суда Менска, які прызнаў факт нязначнасці дамовы арэнды паміж ААТ «Тина Влати» і ДАУ «Рух наперад», паведамляе «Беларускі партызан».

25 жніўня апеляцыйная інстанцыя Гаспадарчага суда Менска вынесла пастанову пакінуць без змянення рашэнне Гаспадарчага суда Менска ад 29 ліпеня 2010 года № 608-19/10, а апеляцыйную скаргу даследча-асветніцкай установы «Рух наперад» - без задавальнення.

Апеляцыйная інстанцыя гаспадарчага суда Менска прыйшла да высновы, што Гаспадарчы суд правамерна устанавіў факт нязначнасці дамовы арэнды ад 10 лютага 2010 года № 10/02-10, заключанай паміж ТАА «Тина Влати» і ДАУ «Рух наперад». На думку Гаспадарчага суда Менска, дамова арэнды паміж адказнікамі прызнаецца нязначнай ў адпаведнасці з тым, што памяшканні, прадастаўленыя ТАА «Тина Влати» ДАУ «Рух наперад» у адпаведнасці з умовамі дамовы арэнды і, што падлягаюць выкарыстанню ў якасці месца знаходжання ўстановы, не адпавядаюць прызначэнню такой маёмасці.

Намеснік дырэктара ДАУ «Рух наперад» Ніна Пахлопка лічыць рашэнне суда «неабгрунтаваным і падлягальным скасаванню».

«Спачатку пазбавілі арганізацыі юрыдычнага адрасу, а цяпер пазбаўляюць арганізацыю дзяржаўнай рэгістрацыі», - адзначыла намеснік дырэктара ДАУ «Рух наперад» Ніна Пахлопка. Гаворка ідзе пра тое, што кіраўніцтва «Руху наперад» атрымала апавяшчэнне з Менскага гарвыканкама, што рэанімуецца першае судовае рашэнне пра прызнанне дзяржрэгістрацыі арганізацыі несапраўднай. Дата разгляду іску пакуль не прызначаная.

«Нам хацелася б, вядома, каб нашую скаргу задаволілі. Але вы ведаеце, чым скончыліся папярэднія суды. Усё ідзе паводле плана: спачатку пазбавілі арганізацыю юрыдычнага адрасу, а цяпер пазбаўляюць дзяржаўнай рэгістрацыі», - падкрэсліла Ніна Пахлопка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства