viasna on patreon

Мінюст асцерагаецца прафсаюзнага страйкавага фонду

2010 2010-09-02T13:48:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minust.jpg

Мінюст папярэдзіў Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ), што у аб'яднання могуць узнікнуць праблемы з-за стварэння фонду салідарнасці. Нагадаем, што Рада СПМ вырашыла стварыць фонд грашовай падтрымкі для ўдзельнікаў страйкаў. Ініятыятыву, як паведамляла Еўрарадыё, выказала суполка прафсаюзу бараньскага заводу "Лёс" на Аршаншчыне.

Мінюст нагадаў прафсаюзу, што арганізацыя забастовак без папераджальных захадаў з’яўляецца незаконнай.

Ініцыятар стварэння фонду Васіль Леўчанкаў у каментары Еўрарадыё паведаміў, што СПМ атрымаў не папярэджанне, а толькі ўказанне Мінюсту.

Леўчанкаў: “І пакуль мы не атрымалі гэта як паперу, мы каментаваць пакуль не будзем”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства