“Наша ніва” 15 верасня пачне спрачацца з Мінінфармацыі ў судзе
https://spring96.org/be/news/35039
2010
2010-09-02T08:55:54+0300
2010-09-02T08:55:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/nn.jpg
Разгляд скаргаў газеты “Наша ніва” ў дачыненні Міністэрства інфармацыі пачнецца 15 верасня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі, паведамляе БелаПАН. Такое рашэнне прынятае сёння, 1 верасня на папярэднім паседжанні суду па скаргах газеты. Рэдакцыя заявіла шэраг хадайніцтваў, у прыватнасці, аб выкліку ў суд спецыяліста-лінгвіста, сведкаў, а таксама аб далучэнні да справы шэрагу дакументаў. Усе хадайніцтвы былі задаволеныя.
Такім чынам “Наша ніва” спрабуе абскардзіць два папярэджанні Міністэрства інфармацыі, вынесеныя выданню ў ліпені 2010 года. Абодва папярэджанні наўпрост звязаныя з публікацыяй двух матэрыялаў пра фільм “Хросны бацька”.