viasna on patreon

Вольга Карач — ляўрэатка міжнароднай прэміі за мужнасьць

2010 2010-08-25T10:36:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karach.jpg

Віцебская праваабаронца Вольга Карач стала ляўрэаткай міжнароднай Радэбойльскай прэміі «За мужнасьць».

Прэмія названая ў гонар нямецкага мястэчка Радэбойль (прыгарад Дрэздэна), дзе ў 1645 годзе было падпісана перамір’е, і такім чынам пакладзены канец трыццацігадовай вайне (1618–1648) — аднаму зь першых міжэўрапейскіх канфліктаў.

Ад 2004, раз на два гады, Радэбойльская прэмія мужнасьці прысуджаецца грамадзкаму дзеячу з Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Эўропы за заслугі ў справе абароны грамадзкіх інтарэсаў, аховы прыроды і правоў чалавека.

Паводле арганізатараў конкурсу, сёлетняя ляўрэатка вядомая ў сябе на радзіме як аўтарка праекту, накіраванага на захаваньне прававой законнасьці, а таксама на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў складаных умовах.

У мінулыя гады ляўрэатамі прэміі таксама былі прадстаўнікі Беларусі: журналіст Аляксей Кароль і праваабаронца Алег Волчак. Сёлетняя цырымонія ўручэньня прэміі, памер якой складае ЕВРО 5000, па традыцыі адбудзецца ў знакамітай старадаўняй радэбойльскай Царкве Міру пры канцы тыдню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства