viasna on patreon

Суд перанёс разгляд справы Рамана Кісьляка

2010 2010-08-24T14:30:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Cуд Ленінскага раёна Берасьця перанёс разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да праваабаронцы Рамана Кісляка.
Паводле Рамана Кісьляка сёньня судзьдзя ўгледзеў у пратаколе недапрацоўкі, разгляд справы перанесены. Варта чакаць некалькі варыянтаў разьвіцьця падзей, кажа праваабаронца: "Цяпер недапрацоўкі ў пратаколе мусяць быць альбо выпраўленыя міліцыянэрамі, тады буду чакаць новага судовага пасяджэньня, альбо на гэтым будзе пастаўлена кропка, і справу проста спыняць. Пакуль складана сказаць, як будуць разгортвацца падзеі".
Праваабаронцу абвінавачваюць у незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі. Пратакол на яго быў складзены 16 жніўня, падчас таго, як Раман Кісьляк распаўсюджваў улёткі аб Міжнароднай канвэнцыі, аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных зьнікненьняў. Улёткі ўтрымлівалі інфармацыю і аб зьніклых у Беларусі палітыках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства