viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-08-17T14:55:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінчонак

Мінчонак

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт: http://www.racyja.com/pages/listen.html.

У жніўні на час летніх адпачынкаў фармат праграмы крыху зменены.

Сёння, 17 жніўня, у чарговым выпуску слухачоў чакаюць гутаркі з адвакатам Паўлам Сапелкам, кіраўніком швецкай праваабарончай арганізацыі “ОстГруппен” Марцінам Углам і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім.

У музычных паўзах - кампазіцыі наваполацкага гурту Indrа.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства