viasna on patreon

Акцыя салідарнасьці. Ланцуг неабыякавых людзей

2010 2010-08-17T09:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akciya_20100816.jpg

16 жніўня адбылася акцыя салідарнасьці. Больш за 100 чалавек выйшлі з партрэтамі зьніклых палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатолія Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадскага да будынка Акадэміі Навук.  

На акцыю выйшлі розныя грамадзкія дзеячы, палітыкі, моладзевыя лідэры, у тым ліку намесьнік старшыні МФ Мікалай Дземідзенка, актывіст “Эўрапейскай Беларусі” Яўген Афнагель, паэт Уладзімер Някляеў і іншыя. Але акцыя, як заўсёды, не адбылася без затрыманьняў.

Пад час акцыі было шмат міліцыянтаў, у тым ліку ў штатскім. Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў папярэджвалі ўдзельнікаў акцыі, што акцыя не дазволена ўладай, што можа быць ўжыта фізычная сіла. Таксама заклікалі разыходзіцца. Але людзі не зьвярталі ўвагі і заставаліся.

Пад час акцыі былі затрыманы Яўген Афнагель, Павал Юхневіч ды іншыя. Агулам 8 чалавек. Яны былі дастаўлены ў Першамайскі РУЎС г.Менска. Праз пэўны час былі складзены пратаколы і затрыманыя былі адпушчаны на свабоду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства