viasna on patreon

Рашэнне суду па справе "Новага жыцьця" уступае ў сілу 14 жніўня

2010 2010-08-13T13:37:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/novaje_zhyccio.jpg

У нядзелю, 8 жніўня, на нядзельным служэнні адбылося галасаванне па важным пытанні: плаціць або не плаціць дзяржаўныя мыты, а значыць — абскарджваць ці не рашэнне Гаспадарчага суда Мінска аб вялізным штрафе за нібыта забруджанне навакольнага асяроддзя.

Юрыст царквы Сяргей Луканін растлумачыў вернікам, што закон дазваляе абскардзіць судовае рашэнне Гаспадарчага суда Мінска ў трох вышэйшых інстанцыях: апеляцыйнай, касацыйнай і нагляднай. Але праз вялізную сумы позвы (249 млн. руб.) за ўвесь працэс абскарджання давялося б заплаціць каля 17 млн рублёў дзяржмыта. Таксама юрыст патлумачыў, што ўступленне ў законную сілу рашэння суда робіць магчымым распачынанне крымінальнай справы за «псаванне земляў», што можа пагражаць пяццю гадамі турмы для пастара.

У сувязі з тым, што бюджэт царквы фармуецца выключна з ахвяраванняў вернікаў, пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка палічыў неабходным паставіць на галасаванне пытанне: ці варта марнаваць гэтыя вялікія грошы на дзяржмыты.

У выніку адкрытага галасавання большасцю галасоў было прынятае рашэнне дзяржмыты не плаціць.

Моладзевы пастар царквы Ілля Ганчарэнка так пракаментаваў вынікі галасавання: «Усё будзе добра, таму што з намі Бог. У нас за спінай ужо больш за трыццаць рашэнняў судоў — і ніводнага на нашу карысць. Што гэта, як не міласць Божая ў дачыненні да чыноўнікаў, якія не ведаюць, што робяць? Не хочацца больш выдаткоўваць грошы на пустое, ды мы ніколі і не спадзяваліся на гэтыя суды. Бог наш абаронца».

Такім чынам, рашэнне суда абскарджвацца не будзе — а гэта значыць, што 14 жніўня гэтае рашэнне ўступіць у «законную» сілу.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства