viasna on patreon

Пашкевічу на Дзень моладзі — 40 базавых велічынь

2010 2010-08-13T09:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pashkevich-jpg.jpg
Pashkevich. Фота Радыё Свабода

Pashkevich. Фота Радыё Свабода

Маскоўскі суд Менска аштрафаваў актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Міхася Пашкевіча на 1 мільён 400 тысяч рублёў. Пашкевіч прызнаны вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі да Міжнароднага дня моладзі, які адзначаецца 12 жніўня.

Група дэмакратычных актывістаў паспрабавала перадаць у Міністэрства адукацыі пэтыцыю супраць бюракратызму органаў у працы з моладзьдзю. Дакумэнт прынялі, але міліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў — Міхася Пашкевіча. Нягледзячы на пазапрацоўны час, сёньня судзьдзі працавалі амаль да 21-й гадзіны, каб пакараць «арганізатара». Вось першыя ўражаньні Міхася Пашкевіча пасьля выхаду з судовай залі:

«Мая апэрацыя, якую я хацеў зрабіць, каб мінімізаваць магчымыя страты, скончылася крыху інакш, чым задумвалася. То бок я меўся прызнаць сябе вінаватым і атрымаць мінімальны штраф. Але, пакуль справа разьбіралася, судзьдзя прыйшоў да высновы: насамрэч ні халеры Пашкевіч не раскайваецца, не прызнае сваёй віны. А калі такая справа, то ніякага мінімальнага пакараньня. Як вынік — 40 базавых велічыняў штрафу. Відавочна, судзьдзя палічыў, што я троху хітрую і, адпаведна, трэба мяне пакараць памацней.

У выніку — 1 мільён 400 тысяч рублёў. Асноўны момант быў у тым, што яны ад пачатку інкрымінавалі мне другі пункт артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу, што менавіта я быў арганізатарам. Адсюль і такі вынік.

Канечне, штраф — гэта вялікія грошы, але перадусім акцыя, я лічу, добра, што адбылася. І добра, што забралі толькі мяне, а не астатніх удзельнікаў. Я лічу, што гэта таксама ня кепска. Было б горш, калі б мне нічога не далі, а затрымалі б нашых іншых валянтэраў. Гэта было б значна горш». 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства