viasna on patreon

У правядзеньні пікету прафсаюзу адмоўлена

2010 2010-08-11T13:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Салігорскі райвыканкам забараніў Беларускаму незалежнаму прафсаюзу (БНП) правядзенне 14 жніўня пікету супраць парушэння правоў сябраў прафсаюза.

Улады не дазволілі арганізаваць акцыю ні на цэнтральнай плошчы горада, як прасілі актывісты, ні ў любым іншым месцы. Старшыня райвыканкама Рымашэўскі даручыў праваахоўным органам пракантраляваць выкананне рашэння ўладаў.

– Рашэнне райвыканкама Салігорска – і адмова ў рэгістрацыі, і забарона на правядзенне пікету – яшчэ раз даказваюць, што ніякага сацыяльнага партнёрства ў краіне няма, ніякіх крокаў па ліквідацыі парушэнняў правоў прафсаюзаў улады рабіць не жадаюць, – заявіў старшыня БНП Васіль Корабаў. – У наяўнасці парушэнне 87-ай канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), у якім і раней абвінавачваліся беларускія ўлады, за што ў іх і гандлёвыя ільготы адабралі. 10 гадоў працягваецца дыялог МАП з беларускім урадам пра гэта. А воз і зараз там. Як не было ў нашых працаўнікоў права на свабоду аб'яднання, так яго і няма. Як не маглі незалежныя прафсаюзы бесперашкодна ўдзельнічаць у сацыяльным дыялогу, весці перамовы і заключаць калектыўную дамову, так і не могуць.

Як паведаміў прафсаюзны лідэр, ён неаднаразова спрабаваў звязацца з чыноўнікамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, ведамства, адказнага за выкананне рэкамендацыяў па ліквідацыі парушэнняў правоў прафсаюзаў. Усе спробы былі беспаспяховымі.

– Размова з прадстаўнікамі мясцовай улады выніку не дае, – адзначыў Васіль Корабаў. – па ўсім відаць, што яны ўсяго толькі выканаўцы рашэнняў, якія прымаюцца на больш высокім узроўні. І, як відаць, рашэнні гэтыя накіраваныя на тое, каб выціснуць незалежныя прафсаюзы з прававога поля. Калі яшчэ прафсаюзам, якія дзейнічаюць цяпер, неяк даюць магчымасць існаваць, дык новыя структуры адмаўляюцца прызнаваць наадрэз.

Старшыня БНП паведаміў, што прафсаюз мае намер паінфармаваць Міжнародную арганізацыю працы пра грубыя парушэнні правоў сябраў арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства