viasna on patreon

Кіраўнік «Брэстаблсаюздруку» узяў на сябе ролю «цэнзара»

2010 2010-08-11T16:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/druk_vyd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік УП «Брэстаблсаюздрук» Васіль Марэйка ў аднабаковым парадку на дзве траціны знізіў замову тыражоў газеты «Брэсцкі кур'ер».

Пра гэта паведаміў у сваім артыкуле на сайце БАЖ галоўны рэдактар «Брэсцкага кур'ера» Мікалай Аляксандраў.

Па словах рэдактара выдання, кіраўнік УП «Брэстаблсаюздрук» вырашыў такім чынам «пакараць» калектыў газеты за самавольства ў пошуку іншых шляхоў распаўсюду выдання.

«У вырашэнні пытанняў рэалізацыі і знаходжання альтэрнатываў мы ні ў якім выпадку не мелі намеру выходзіць з партнёрскіх стасункаў з «Брэстаблсаюздрукам». Нашыя дамоўныя стасункі з іншымі гандлёвымі сеткамі Брэста абумоўленыя тым, што праз іх газета прыходзіць да чытачоў у той жа дзень, калі друкуецца ў друкарні. А «Брэстаблсаюздрук» дастаўляе нашыя тыражы ў свае гандлёвыя кропкі звычайна толькі на наступны дзень», - адзначае Аляксандраў.

У гэтым жа выпадку, лічыць рэдактар «Брэсцкага кур'ера», атрымалася, што Марэйка выступіў свайго роду «цэнзарам», абмежаваўшы доступ да інфармацыі для немалой часткі чытачоў. Спробы вырашыць гэтае пытанне шляхам перамоваў не ўвянчаліся поспехам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства