Сяргей Каваленка атрымаў штраф у 22 базавыя велічыні
Актывіста віцебскай Кансерватўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Сяргея Каваленку пакаралі штрафам у памеры 22-ух базавых велічынь (770 тысяч рублёў) за абразу працоўнікоў праваахоўных органаў, якія яго затрымлівалі.
Нагадаем, актывіст быў затрыманы ў ліпені за парушэнне умоваў хатняй хіміі.
Сяргей Каваленка спазніўся да дому на 2 хвіліны. Як лічыць сам актывіст, затрыманне было правентыўным перад «Славянскім базарам», а яго выказванні былі адказам на пераслед апазіцыянераў у Віцебску, а асабліва за пераслед сімвалаў незалежнай Беларусі.
Актывіст віцебскай Кансерватўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Сяргей Каваленка у траўні быў прысуджаны да трох гадоў хатняй хіміі за тое, што ў студзеніі вывесіў на гарадзкой ёлцы бел-чырвона белы сцяг. Дадаткова суд прыгаварыў яго да выплаты міліцыянту амаль 5-ці мільёнаў рублёў кампенсацыі за маральныя страты.