viasna on patreon

Новая спроба "Маладой Беларусі" легалізавацца

2010 2010-08-11T12:52:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/finkewich.jpg

Арганізацыя "Маладая Беларусь" падала ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю. Як адзначыў у каментары Еўрарадыё лідэр аб'яднання Артур Фінькевіч, ні для каго ў Беларусі не сакрэт, што рашэнне аб рэгістрацыі моладзевых аб'яднанняў і палітычных партыяў прымаецца на палітычным узроўні.  Фінькевіч: "Тое, што мы падаем дакументы на рэгістрацыю, спрабуем зарэгістравацца, гэта сведчыць, што мы не хочам дзейнічаць па-за межамі прававога поля, якое ёсць у Беларусі. Мы імкнемся да таго, каб не парушаць дзейнага заканадаўства".

Па словах Фінькевіча, "Маладая Беларусь" не мае спадзеву на рэгістрацыю. А падачу дакументаў разглядае як магчымасць засведчыць сваю добрую волю.

Тым не менш, нерэгістрацыя не паўплывае на далейшую палітычную дзейнасць "Маладой Беларусі". Як адзначыў Фінькевіч, арганізацыя бачыць сваімі бліжэйшымі паплечнікамі ў палітычным полі Беларусі арганізацыі Беларускага незалежніцкага блоку - рух "За Свабоду" і Партыю БНФ. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства