Судзьдзя апраўдаў актывістаў кампаніі "Гавары праўду"
https://spring96.org/be/news/34867
2010
2010-08-10T13:10:01+0300
2010-08-10T13:10:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dom-pravasuddzia.jpg
Суд Кастрычніцкага раёну Менска апраўдаў актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Паўла Сегава і Вячаслава Муху, якіх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве.
5 жніўня актывісты былі затрыманыя на менскім чыгуначным вакзале. У іх былі ўлёткі кампаніі "Гавары праўду". Міліцыянтка папрасіла паказаць пашпарты, але ў актывістаў іх не было. Хлопцаў затрымалі для высьвятленьня асобы. У пастарунку на іх склалі пратакол за нібыта нецэнзурную лаянку.Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Сяргей Германовіч высьветліў, што ў дзеяньнях актывістаў не было парушэньняў і не было сьведак нейкіх парушэньняў. Ён спыніў справу.