Міхась Башура застаецца за кратамі
https://spring96.org/be/news/34864
2010
2010-08-10T09:56:25+0300
2010-08-10T09:56:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg
Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» яшчэ на сем сутак застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведаміў лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч. Такое рашэнне было прынятае пасля допыту, што адбыўся вечарам у Савецкім РУУС. Пакуль абвінавачванні Міхасю не прад’яўленыя.
Пісьменнік быў арыштаваны 7 жніўня. Стала вядома, што яго падазраюць у падробцы дакументаў для атрымання крэдыту. Ёсць інфармацыя, што справа ідзе пра дакументы, пададзеныя ім у якасці даручніка пры атрыманні жыллёвага крэдыту ягонай жонкай.
Праз сем сутак Башуру павінны ці адпусціць ці прад’явіць абвінавачванне.
У «Гавары праўду» мяркуюць, што гэты арышт звязаны з агульным ціскам на кампанію.