viasna on patreon

Супрацоўнік КДБ правеў «прафіляктычную размову» са студэнткай магілёўскага ВНУ, актывісткай моладзевых дэмакратычных арганізацыяў Вольгай Семчанка.

2006 2006-01-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле словаў В. Семчанка, яна была запрошаная ў кабінэт камэнданта інтэрната, дзе знаходзіўся невядомы чалавек, які назваўся старшым лейтэнантам КДБ Андрэем Валер’евічам (назваць сваё прозьвішча ён адмовіўся). Кадэбіст ветліва папрасіў студэнтку адказаць на шэраг пытаньняў, якія яго цікавілі. Найперш яны датычылі ўдзелу Вольгі Семчанка ў розных моладзевых дэмакратычных арганізацыях, а таксама яе палітычных поглядаў. Пры гэтым, супрацоўнік КДБ прадэманстраваў сваю паінфармаванасьць у дэталях біяграфіі грамадзкай актывісткі. Ён папярэдзіў В. Семчанка аб наступствах, якія могуць здарыцца ў выпадку яе «няправільных палітычных паводзінаў», паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства