viasna on patreon

Скарга Алеся Меха не задаволеная

2010 2010-07-26T11:40:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/meh_ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Мех.

Алесь Мех.

У Берасцейскім  абласным  судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі палітычнага і грамадскага актывіста з Кобрына Алеся Меха. Судовы працэс вяла Святлана  Крымянецкая ў прысутнасці пракурора Віктара Надзорава. Абласны суд  пакінуў рашэнне суда Кобрынскага без змянення, а скаргу Меха без задавальнення.

Па словах Меха, суд цягнуўся 10 хвілін, рашэнне вынесена за 30 секунд. Але здзівіла актывіста зусім не гэта:

- Што самае цікавае, што суд зноў праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя адразу папярэдзіла аб неразгалошванні матэр’ялаў. Не патлумачыла, чаму. Мяркую, каб схаваць ад грамадскасці тыя незаконныя дзеянні міліцыі, што ёсць.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць непрымальным папярэджанне суддзі пра неразгалошванне  судовых матэр’ялаў:

-Тое, што мы пачулі ў судзе, што не трэба разгалошваць, - гэта толькі для таго, каб схаваць усе гэтыя негатыўныя праявы ад шырокіх колаў грамадства. Аб гэтым трэба гаварыць, гаварыць і гаварыць. Ставіць гэтыя структуры сілавыя, якія цалкам выйшлі з-пад кантролю грамадства пад пэўны кантроль гэтага грамадства Нельга так больш жыць.

Алесь Мех прасіў суд прызнаць незаконным сваё гвалтоўнае затрыманне супрацоўнікамі Кобрынскага РАУС пад час “Дажынак-2009”. Больш 3 гадзін ён утрымліваўся ў будынку кобрынскай міліцыі.

Актывіст намераны абскардзіць рашэнне абласнога суда ў Вярхоўным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства