viasna on patreon

У Баранавічах звольнены апазіцыйны актывіст Рыгор Грык

2010 2010-07-22T16:38:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ryhor-hryk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

22 ліпеня 2010 года адміністрацыя Баранавіцкага вагоннага дэпо спыніла працоўны кантракт з актывістам “Руха “За свабоду” Рыгорам Грыкам.

Пісьмовае паведамленне пра звальненне ў сувязі з заканчэннем кантракту Рыгор Грык атрымаў14 чэрвеня. Тады актывіст звяртаўся да начальніка Баранавіцкага вагоннага дэпо Мікалая Хвалея з просьбаю аб падаўжэнні працоўнага кантракту. Але, як бачым, безвынікова.

Адміністрацыя прадпрыемства не можа дараваць мясцоваму актывісту прынцыповай грамадзянскай пазіцыі. Рыгор Грык прымаў актыўны ўдзел у выбарах у Баранавіцкі гарадскі Савет 25 красавіка 2010 года ад “Руха “За Свабоду”. А напярэдадні выбараў спадар Грык адмовіўся прызнаць траўму, атрыманую ім на прадпрыемстве, бытавой.

Гэта было ўжо трэцяе за апошнія два гады папярэджанне дэмакратычнаму актывісту аб непрацягненні з ім працоўнага кантракту.

Першы раз ён быў звольнены з Баранавіцкага баваўнянага камбіната пасля 17 гадоў сумленнай працы за тое, што ў 2008 годзе прымаў удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў у якасці кандыдата ад апазіцыі. А падчас мясцовых выбараў у 2010 годзе Рыгор Грык пісаў заявы і скаргі ў пракуратуру, cтаршыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай, дакументальна паказваючы, як Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная камісія займаецца фальсіфікаяй мясцовых выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства