Справу Зарэмбюка перадалі з КДБ у міліцыю
https://spring96.org/be/news/34757
2010
2010-07-22T14:01:31+0300
2010-07-22T14:01:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zarembiuk_ales.jpg
Актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Трафімчык атрымаў адказ на сваю заяву адносна незаконнага ператрусу ў ягонай кватэры.
Намеснік начальніка упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці сп. Корж паведаміў актывісту Руху, што ягоная заява адносна незаконных дзеянняў супрацоўнікаў спецслужбы, а менавіта ператрусу па месцы ягонага жыхарства і забрання некаторых рэчаў, перададзена для разгляду ў Мастоўскі РАУС у сувязі з перадачай туды матэрыялаў крымінальнай справы № 1006550015.
Нагадаем, крымінальная справа за № 1006550015 была ўзбуджана ў красавіку супраць каардынатара Руху "За Свабоду" па Гродзенскай вобласці Алеся Зарэмбюка. Яму інкрымінуюць махлярства.