viasna on patreon

У памяшканьні Фрунзенскага райвыканкаму пад час завярэньня подпісаў у сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Зьмітра Чародкі забралі падпісныя лісты і парвалі куртку

2006 2006-01-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё Свабода, інцыдэнт адбыўся ў памяшканьні Фрунзенскага райвыканкаму пад час завярэньня подпісаў у кіраўніка раённай адміністрацыі Анатоля Кунцэвіча сябрам ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Зьмітром Чародкам.

Спадар Кунцэвіч заўважыў, што на падпісных аркушах няма прозьвішча сябра ініцыятыўнай групы, канфіскаваў іх і перадаў у раённую выбарчую камісію.
Спадар Чародка запатрабаваў дапусьціць яго ў камісію на складаньне пратаколу, каб ён мог даць тлумачэньні, аднак у пакой яго гвалтам не пусьцілі, парваўшы пры гэтым куртку.

Штаб адзінага кандыдата ад апазыцыі паскардзіліся ў ЦВК, мяркуючы, што старшыня райвыканкама перавысіў свае паўнамоцтвы, паколькі ён можа толькі завяраць подпісы, а не правяраць іх.

Намесьнік старшыні выканкама па ідэалёгіі сябра раённай выбарчай камісіі Георгій Козел ад камэнтару інцыдэнту адмовіўся.

Лёс канфіскаваных подпісаў не вырашаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства