Журналіста Радыё Рацыя зноў не акрэдытавалі ў Беларусі
Міністэрства Замежных Спраў чарговы раз не задаволіла заявы на акрэдытацыю журналіста Радыё Рацыя Віктара Парфёненкі. Ён падаваў ужо ў МЗС заяву на акрэдытацыю год таму, аднак тады таксама атрымаў адмову.
На яго думку, такім чынам улады яшчэ раз дэманструюць сваё нежаданне бачыць вольнае слова ў Беларусі:
— Я лічу, што ўлады ўпарта ідуць наезджаным шляхам недаверу і варожасці да ўсяго, што прабеларускае, і можа, на іх думку, падарваць іх стабільны стан. Я на гэтым не спынюся, і буду працягваць падаваць заявы на акрэдытацыю.
Права атрымліваць і перадаваць інфармацыю маюць, паводле Канстытуцыі РБ, усе грамадзяне. Камісія ж, якая дае акрэдытацыю паводле дазваляльнага прынцыпу, такім чынам карэктуе асноўны закон паводле свайго асабістага меркавання, — дадае Віктар Парфёненка.