viasna on patreon

Папярэдняе сьледства па справе Зьміцера Касьпяровіча завяршылася.

2006 2006-01-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24.01.2006 г. моладзеваму актывісту Зьміцеру Касьпяровічу сьледчым Маскоўскага РУУС г. Мінска, было прад’яўлена абвінавачваньня, паводле якога З. Касьпяровіч абвінавачваецца паводле ч.1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства). Адначасова было заўлена аб заканчэньні папярэдняга сьледства па справе, матэрыялы па якой у хуткім часе будуць перададзеныя ў суд Маскоўскага р-на г. Мінска.

Паводле версіі сьледства Зьміцер Касьпяровіч 18 студзеня 2006 г., у раёне будынку Мінгарвыканкаму разарваў дзяржаўны сьцяг, чым зьдзейсьніў хуліганства.

Мера стрыманьня З. Касьпяровічу пакінутая без зьменаў і весь час да суда ён правядзе ў СІЗА г. Мінска. Павал Сапелка, адвакат абвінавачанага, мае намер у бліжэйшы час абскардзіць рашэньне сьледчага аб узяцці Зьміцера пад варту.

Варта нагадаць, што ч.1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства) прадугледжвае максімальную санкцыю ў выглядзе трох гадоў пазбаўленьня волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства