viasna on patreon

За падушкі -- затрыманьне

2010 2010-07-16T08:05:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padushki.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Увечары 15 ліпеня аадыходы да Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску кантралявалі людзі ў цывільным. Яны затрымлівалі тых, у каго аказвалася з сабой падушка, і вялі у міліцэйскія аўтобусы. Агулам затрымалі каля 70 чалавек з тых, хто хацеў паўдзельнічаць у "бітве падушкамі", прымеркаванай да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы і не дазволенай гарадзкімі ўладамі.
Максім Махнач ехаў ля Нацыянальнай бібліятэкі на ровары, з падушкай у заплечніку. «Падушка — патрэбная рэч для таго, каб спаць», — кажа ён міліцыянтам.  Таксама міліцыя правярае дакумэнты ў журналістаў.
Пасьпелі прыехаць бацькі некаторых затрыманых, паразмаўлялі зь дзецьмі праз шыбы, але не змаглі іх вызваліць.
У трэцім аўтобусе не хапіла месцаў для ўсіх затрыманых. «Лішніх» адвялі да вадасховішча і сказалі ісьці адсюль. Калі ўсе разышліся ці былі затрыманыя, вярнуўся пустым першы аўтобус.  Таксама пасажыраў з падушкамі не выпускалі з мэтро.
Ваяры меліся падзяліцца на тэўтонцкія і літоўскія войскі, ВКЛ, вядома, перамагло б. Але бітву сарвалі.
Андрэй Кім, удзельнік папярэдніх баёў падушкамі, адвёў рэшту ахвотных пабіцца падушкамі у поле ля мэтро «Усход». Бойка адбылася. Кіма пасьля затрымалі.

У той жа вечар усіх, акрамя Андрэя Кіма, адпусцілі з пастарунку без складаньня пратаколаў. На Кіма складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства