Ранiцай 17 сакавiка затрыманы намесьнiк старшынi Партыi БНФ прафэсар Юры Хадыка
Прафэсар Юры Хадыка затрыманы ля пад'езду свайго дому і дастаўлены ў РУУС Савецкага раёну г. Мінска. Мяркуецца, што Ю.Хадыка схоплены за ўдзел12 сакавiка у сацыяльнай акцыі пратэсту Народный марш “За лепшае жыцьцё”.
Старшыня партыi БНФ Ві нцук Вячорка заявiў: "Улада панiчна баiцца любой праявы
грамадзянскай актыўнасьцi ды спрабуе паралiзаваць яе рэпрэсiямi
супраць беларускiх палiтычных лiдэраў. Адна з мэтаў арышту Ю.Хадыкi --
зьменшыць маштаб пратэсту супраць здачы незалежнасьцi Беларусi, якi
будзе адбывацца па ўсёй Беларусi 25 Сакавiка. Мы патрабуем вызваленьня
прафэсара Ю.Хадыкi й пацьвярджаем перад мiжнароднай супольнасьцю:
становiшча з грамадзянскiмi свабодамi і правамi чалавека ў Беларусi
становiцца горшым i горшым".
Паводле www.pbnf.org
mailto:pbnf@pbnf.org