viasna on patreon

Міністэрства юстыцыі патрабуе прыпыніць на тры месяцы дзейнасьць грамадзкага аб’яднаньня “Беларускія фабрыкі думак”

2006 2006-01-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 студзеня ў Вярхоўным Судзе пачаў разглядацца пазоў міністэрства аб прыпыненьні дзейнасьці “Беларускіх фабрык думак”. Арганізацыя была заснаваная ў чэрвені 1997 годзе буйнейшымі аналітычнымі цэнтрамі краіны, яна аб’ядноўвала 18 дасьледчыцкіх арганізацый як зь Менску, так і з рэгіёнаў.

Апошнім часам частка заснавальнікаў арганізацыі была закрытая ўладамі ў судовым парадку: Міжнародны інстытут палітычных дасьледаваньняў, Беларускі цэнтар канстытуцыяналізму і параўнальных прававых дасьледаваньняў, Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.

Кіраўнік “Беларускія фабрыкі думкі” прафэсар Алег Манаеў зазначае, што арганізацыі інкрымінуецца знаходжаньне юрыдычнага адрасу у жылым фондзе, але перавесьці адрас на нежылы фонд ў цяперашніх умовах немагчыма: “Я думаю, што гэтае паседжаньне будзе пачаткам працэсу (я ня ведаю, колькі часу ён зойме, ня думаю, што зашмат) ліквідацыі і гэтай паважанай няўрадавай арганізацыі”.

Аднак спадар Манаеў папрасіў суд адхіліць пазоў чыноўнікаў — ён мяркуе, што спыненьне дзейнасьці яшчэ адной недзяржаўнай грамадзкай арганізацыі паспрыяе расколу грамадзтва і дэстабілізуе абстаноўку ў краіне. Ён падкрэсьліў, што галоўнай мэтай аб’яднаньня ёсьць судзеяньне разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці і дэмакратыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства