viasna on patreon

Гарадзкі пракурор Крупак вынес афіцыйнае папярэджаньне палітзьняволенаму Андрэю Клімаву

2006 2006-01-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай стала інтэрвію палітыка, разьмешчанае на інтэрнэт-сайце euramost.org, у якім ён аргумэнтаваў сваю прапанову апазіцыі байкатаваць прэзідэнцкія выбары. Пракурор горада Крупкі спадар Чарнель патлумачыў, што Андрэй Клімаў парушыў заканадаўства, калі ў сваім інтэрвію паведаміў аб тым, што "Рух Андрэя Клімава" прапанаваў апазыцыі байкатаваць выбары. Апроч таго, Клімаў казаў, што 25 сакавіка людзі выйдуць на Кастрычніцкую плошчу на акцыю пратэсту, каб адхіліць з пасады прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.

Пракурор папярэдзіў Андрэя Клімава аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства, якое тычыцца правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а таксама пра крымінальную адказнасьць у выпадку публічных заклікаў да захопу ўлады, альбо да гвалтоўных зьменаў канстытуцыйнага ладу ў краіне. Пры гэтым пракурор спаслаўся на новыя артыкулы крымінальнага кодэксу пра адказнасьць за дзеяньні, якія дыскрэдытуюць краіну, альбо пагражаюць яе зьнешняй бясьпецы.

Андрэй Клімаў лічыць, што пракурор дзейнічаў згодна з загадам свайго кіраўніцтва: "Сам факт таго, што за Мілінкевіча падпісаліся каля 300 000 чалавек, а разам за апазыцыйных кандыдатаў каля паўмільёна грамадзянаў, гэта пры тым, што магчымасьці ў апазыцыі і ў Лукашэнкі непараўнальныя – гэты факт справакаваў страх. Улады занепакоіліся. Узрастуць рэпрэсіі. Маё папярэджаньне таксама сьведчыць пра гэта. Я ведаю, што вышэйшае кіраўніцтва загадала пракурору Крупак вынесьці мне папярэджаньне. Што з гэтага вынікае? Ну, расстрэл на Кастрычніцкай плошчы… Што там яшчэ можа быць? Цікава, чаму не распачалі крымінальную справу? Напісаў жа, што факт вызначаны. Але, відаць, ужо не тыя часы і папросту страшна".

Паводле заканадаўства, другое папярэджаньне можа пацягнуць за сабой крымінальную справу і перавод апазыцыйнага палітыка з "хіміі", дзе ён адбывае пакараньне за арганізацыю вулічнай акцыі летась 25 сакавіка, на рэальнае пазбаўленьне волі, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства