viasna on patreon

Суд супраць жорсткага абыходжаньня ў Магілёве

2010 2010-07-06T09:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudd.jpg

5 ліпеня Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд скаргі валянтэркі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аксаны Самуйлавай. Яна вінаваціць начальніка аховы магілёўскага заводу «Ліфтмаш» у нанясеньні цялесных пашкоджаньняў. Сёньня адбылося першае судовае паседжаньне пад старшынствам судзьдзі Ірыны Сарокі.

Нагодай для звароту актывісткі ў суд сталася яе затрыманьне ахоўнікамі заводу 19 траўня. У гэты дзень яна і актывіст стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Канстанцін Тыртычны раздавалі на прылеглай завадзкой тэрыторыі газэту «Свободные новости плюс» з інфармацыяй пра праект «Сто тавараў беспрацоўя» грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Як сьцьвярджае Самуйлава двое ахоўнікаў напалі на яе і гвалтам зацягнулі ў будынак заводакіраваньня і там больш за гадзіну ўтрымлівалі. Потым перадалі міліцыі.

Пасьля зьняцьця пабояў актывістка зьвярнулася ў суд.

На судовым паседжаньні судзьдзя дапытала саму Самуйлаву, яе крыўдзіцеля й чатырох сьведкаў зь яго боку.

Самуйлава: «Шулаў яго завуць. Ён найбольш актыўным быў, даваў загады сваім падначаленым. Ён заявіў суду, што гэта я яго зьбівала за тое, што ён адабраў у мяне газэты. Я нібыта бегла за ім, каб адабраць газэты й біла яго кулакамі ў плечы. Ад гэтага ў яго зьявіліся драпіны на сьпіне. Ён зьняў пабоі — у яго драпіны й адзін крывападцёк. Ніводзін, праўда, яго сьведка не пацьвярджае, што я яго біла».

Сёньня суд працягнецца. Чакаецца, што судзьдзя вынесе вырак па справе. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства