viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-07-06T12:33:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Інтэрвію са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасьці” і “Захаваем жыцьцё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт: http://www.racyja.com/pages/listen.html

Сёння, 6 ліпеня, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.

Тэмай рубрыкі “Падзея тыдня” стаў Указ Прэзідэнта №60 «Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнет», які ўступіў у дзеянне 1 ліпеня і займеў шырокі рэзананс у грамадстве. 

Завершыўся візіт віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага ў Ош. Доўга яшчэ  гэты абласны цэнтр на поўдні Кыргызстана будзе залізваць раны ад сваіх незваротных згубаў. Пакуль горад ляжыць у развалінах пасля крывавых беспрадкаў, яго жыхары выкопваюць целы ананімных ахвяраў з магілаў. Даследчай місіі FIDH, у склад якой уваходзіць беларускі праваабаронца, давялося прысутнічаць падчас эксгумацыі целаў. Прапануем гутарку з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім.

У рубрыцы “Захаваем жыццё” прадстаўлены апошнія падзеі, звязаныя з кампаніяй за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама навіну па тэме смяротнага пакарання з усяго сьвету.

У музычных паўзах – кампазіцыі з тэматычнага дыску пад назваю “Партызанская школа”.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства