viasna on patreon

У Зэльве забаранілі назваць вуліцу імем Ларысы Геніюш

2010 2010-07-05T10:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hienijusz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зэльвенскі райвыканкам лічыць немэтазгодным з’яўленне ў горадзе вуліцы імя Ларысы Геніюш.

Такі адказ з подпісам намесніка кіраўніка выканкама па ідэалогіі атрымаў на сваю пісьмовую прапанову сябра Партыі БНФ Яўген Скрабутан, паведаміў сайт dzida.org.

-Я накіраваў лісты ў міністэрства культуры і «палату прадстаўнікоў» з прапановай надаць вуліцы Савецкай у Зэльве імя Ларысы Геніюш – вядома, што славутая паэтка жыла тут даволі працяглы час. З’яўленне вуліцы, названай у яе гонар, было б добрым падарункам для зэльвенцаў, прымеркаваным да 100-х угодак з Дня народзінаў Ларысы Антонаўны.

Адпаведны ліст быў накіраваны таксама да Мітрапаліта Філарэта, дзе адзначалася, між іншым, што Зэльвенская Свята-Траецкая царква знаходзіцца на вуліцы, названай у гонар дзяржавы, якая лічыла рэлігію варожым інстытутам – на вуліцы Савецкай. Так, адказу ад Філарэта актывіст не атрымаў, а міністэрства культуры ды дэпутаты «парламенту» перанакіравалі зварот ў Ззэльвенскі райвыканкам і Гарадзенскі абласны выканкам адпаведна.

-Калі б немэтазгоднасць перайменавання вуліцы заключалася, напрыклад, у адсутнасці фінансавых сродкаў на гэтую мэту, яшчэ можна было б зразумець. Але афіцыйную пазіцыю ўладаў, што нібыта для бальшыні жыхароў слова «Савецкая» надае ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, я расцэньваю як здзеклівую абразу не толькі прыхільнікаў творчасці Ларысы Геніюш, але і своеасаблівы «танец на касцях» мільёнаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ды агідны пляўвок у бок усяго хрысціянскага свету, - каментуе сітуацыю Яўген Скрабутан.

На сённяшні дзень у Зэльве распачаты збор подпісаў сярод жыхароў вуліцы Савецкай за наданне ёй імя Ларысы Геніюш.

Інфармацыя пра тэме

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства