viasna on patreon

Менск. Затрыманыя актывісты «Гавары праўду»

2010 2010-07-05T08:59:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg
Гавары праўду

Гавары праўду

Актывісты руху «Гавары праўду» 3 лі пеня ўскладалі кветкі ў парку Чалюскінцаў і на Вайсковых могілках на месцах пахавання ахвяраў савецкага рэжыму і ваяроў Другой сусветнай, а таксама Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Пасля ўскладання на Вайсковых могілках АМАП затрымаў пяць чалавек: Міколу Сергіенку, Аляксея Ляўковіча, Ягора Баброва, Вольгу Гурневіч, Міхася Мікуліча. Затрымлівалі ўсіх, хто быў у майках «Гавары праўду».

Іх завезлі ў Савецкі РУУС Мінска для высвятлення асобаў. За тры гадзіны ўсіх адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства