viasna on patreon

Справа Алеся Рамановіча накіравана на новы разгляд

2010 2010-07-01T16:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramanovicz.jpg
фота new.racyja.com

фота new.racyja.com

Адбыўся разгляд касацыйнай скаргі сябра партыі БНФ і актывіста руху “За свабоду” Алеся Рамановіча з Пінску ў Брэсцкім абласным судзе. Алесь Рамановіч прасіў абласны суд адмяніць рашэнне пінскага гарадскога суда і справу закрыць.

Брэсцкі абласны суд адмяніў рашэнне пінскага гарадскога суда і накіраваў справу на паўторны разгляд ў Пінскі гарадскі суд новаму суддзі. Справу ў абласным разглядаў суддзя Сяргей Беразюк. Рамановіч незадаволены такім судовым рашэннем:

- Цалкам верагодна, што ўплыў КДБ, пад чыім кантролем знаходзіцца гэтая справа, на пінскі суд уплыў гэтай установы больш вялікі, больш важкі. Таму цяжка сказаць, якое будзе рашэнне ў Пінску.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які прыйшоў падтрымаць Алеся Рамановіча ў судзе, лічыць, што ўсё гэта робіцца для таго, каб неяк утаймаваць вядомага ў Пінску палітычнага і грамадскага актывіста. Штраф у 30 базавых велічынь за выгатаўленне друкаванай прадукцыі для Рамановіча, які не можа ўладкавацца на працу і перабіваецца выпадковымі заробкамі, пры гэтым  утрымлівае брата-інваліда – гэта балючы ўдар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства