viasna on patreon

Пракурор Маскоўскага раёна Менску Віктар Жынгель арыштаваў актывіста "Маладога фронту" Зьмітра Касьпяровіча.

2006 2006-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 студзеня сканчаўся тэрмін утрыманьня пад вартай без прад’яўленьня абвінавачаньня
затрыманых увечары 17 студзеня Зьмітра Касьпяровіча, Зьмітра Гаўрусіка і Паўла Батуева.
Спачатку яны былі падазраванымі па крымінальнай справе паводле 370-га артыкулу -- зьнявага і зьдзек з дзяржаўных сімвалаў, за што прадугледжана пакараньне штрафам, папраўчымі работамі, альбо абмежаваньнем волі тэрмінам да году. Хлопцы трое сутак правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня паводле крымінальнай справы за тое, што на будынку Менгарвыканкаму намагаліся зьняць дзяржаўны сьцяг.
Потым сьледзтва зьмяніла артыкул у крымінальнай справе, і хлопцы былі дапытаныя ў прысутнасьці адвакатаў па ч.2 арт.339 – злоснае хуліганства. Аднак пры адсутнасьці кваліфікацыйных прыкметаў па дадзенай частцы, сьледчыя Маскоўскага раёна сталіцы 20 студзеня дапыталі Зьмітра Касьпяроваіча па ч.1 арт. 339 (хуліганства). Пракурор Маскоўскага раёна Віктар Жынгель абраў для маладафронтаўца мерай стрыманьня арышт. Паўла Батуева і Зьмітра Гаўрусіка вызвалілі з пастарунку, але пакуль падазрэньні з іх ня зьнятыя.
Юрысты адзначаюць, што Зьмітру Касьпяровічу дагэтуль не вынесьлі афіцыйнага абвінавачаньня. Згодна з практыкай, у такіх выпадках чалавека не бяруць пад варту на час сьледзтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства