viasna on patreon

Жанна Літвіна: Пералічаныя ў дакладзе Freedom House «станоўчыя зрухі» ў галіне СМІ – гэта муляжы дэмакратыі

2010 2010-07-01T09:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/litvina.jpg

Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Дзяржавы ў пераходным стане» (Nations in Transit), прысвечаны становішчу з правамі чалавека і дэмакратыяй у свеце за 2009 год.

У рэйтынгу за 2009 год Беларусь набрала 6,50 бала, што на 0,07 бала менш, чым у 2008-м годзе. Арганізацыя прысвойвае ацэнкі ад 1 да 7 балаў (ад лепшага да горшага) па крытэрах: выбарчае права, развіццё грамадзянскай супольнасці, свабода СМІ, дэмакратычнасць цэнтральнай улады, дэмакратычнасць мясцовай улады, незалежнасць судоў, карупцыя.
Адна з дзвюх катэгорый, па якіх, на думку FH, у Беларусі назіраецца пэўны прагрэс, — гэта незалежныя СМІ (6.50). (Другая катэгорыя — грамадзянская супольнасць (6.00)).

«Апасенні, што новы закона „Аб СМІ“, прыняты ў лютым, істотна пагоршыць умовы для незалежнай журналістыкі, не апраўдаліся. Улады ўстрымліваліся ад увядзення цэнзуры ў Інтэрнеце, хаця дакумент, які трапіў у прэсу, сведчыць пра тое, што такія планы былі падрыхтаваныя. Улады прадаставілі афіцыйную акрэдытацыю „Еўрапейскаму радыё для Беларусі“. Аднак некаторым іншым замежным СМІ, у тым ліку польскаму тэлеканалу „Белсат“, у праве працаваць у краіне было адмоўлена. Невялікае аслабленне кантролю і паўплывала на паляпшэнне рэйтынгу Беларусі», — гаворыцца ў дакладзе

Высновы FH пракаментавала старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна:

«Тыя факты, якія пералічваюцца ў дакладзе як прыкметы дэмакратызацыі, — насамрэч усяго толькі муляжы дэмакратыі. Пра прынцыповае паляпшэнне сітуацыі гаварыць па-ранейшаму не даводзіцца.

Улада не дазваляе сабе ніякіх саступак, звязаных з аслабленнем манаполіі на інфармацыйную пастору. Па-ранейшаму шэраг недзяржаўных выданняў не можа трапіць у сістэмы распаўсюду, у журналістаў увесь час паўстаюць праблемы з доступам да інфармацыі з дзяржаўных органаў, каля 20-і папярэджанняў вынесена нашым калегам за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, працягваецца адкрыты ціск на журналістаў з боку сілавых структур і спецслужбаў…Да таго ж, набывае сілу прэзідэнцкі ўказ № 60, накіраваны на абмежаванне свабоды слова ў Сеціве… З улікам набліжэння выбарчай кампаніі ўзнікаюць апасенні, што ўсе гэтыя «хранічныя хваробы» будуць толькі абвастрацца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства