viasna on patreon

Маладафронтавец скардзіцца ў пракуратуру

2010 2010-07-01T17:00:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromenak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

Актывіст "Маладога Фронту" Уладзімір Яроменак, затрыманы ўдзень міліцыянтамі за расклейку налепак у межах кампаніі "Горад - наш!", падаў скаргу ў пракуратуру Саваецкага раёну.  Маладафронтавец указаў на неправамоцныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.  

                                                                           СКАРГА

Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 1 ліпеня 2010 г. быў затрыманы супрацоўнікамі РУУСа Цэнтральнага р-на г.Мінска (адзін з іх – Хотылеў Сяргей Віктаравіч) на пераскрыжаванні вуліц В.Харужай і М.Багдановіча. Я быў дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага р-на.  Па дарозе дабраахвотна аддаў налепкі, якія былі ў руках. У РУУСе у мяне іншыя міліцыянты даглядзелі рэчы без складання пратакола дагляду, вымання, а таксама затрымання, чым парушылі арт. 8.5 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях.

Потым мяне перавезлі ў апорны пункт РУУСа Савецкага раёна (зав.Я.Коласа, 15), дзе на мяне склалі пратакол адміністратыўнага правапарушэння па ч.2 арт.21.14 КаАП Рэспублікі Беларусь, віну сваю я прызнаў, копію пратакола выдалі. Але потым мяне чамусьці павялі да “кіраўніка” – са словаў аднаго з міліцыянтаў. Там у асобным кабінеце кіраўнік даглядзеў зноў мае рэчы, без пратакола вымання атабраў у мяне наступныя рэчы:

1. Лінейка металічная 50 см;

2. Клей ПВА – 1 шт.;

3. 200 налепак у кішэні заплечніка.

Таксама ён паспрабаваў атабраць у мяне мой спальнік, але я не аддаў.

Дадам, што кіраўнік адабраў у мяне копію пратакола і са словамі “ён табе не патрэбен” парваў яго. У пратаколе быў пазначаны адрас і час, калі адбудзецца адміністратыўная камісія па майму правапарушэнню. Таму зараз я пазбаўлены права патрапіць на яе, бо не валодаю гэтай інфармацыяй. Да таго ж пратакол з’яўляецца працэсуальнай гарантыяй маіх правоў.

Асабліва хачу звярнуць увагу, што кіраўнік паводзіў сябе няветліва, абражаў мяне, пагражаў збіццём і ўжываў нецэнзурную лексіку, чым парушыў Загад міністэрства ўнутраных спраў №1 ад 1 студзеня 2005 г., а таксама арт.17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з вышэйвыкладзеным

                                                                           ПРАШУ:

1.           Высвятліць асобу кіраўніка апорнага пункту і даць прававую адзнаку яго дзеянням. У сувязі з тым, што гэта было здзейснена кіруючай пасадавай асобай, прашу не перасылаць маю скаргу ў РУУС, а разгледзіць у межах пракурорскай праверкі альбо ў Упраўленні ўнутранай бяспекі МУС;

2.          Аддаць мне атабраныя рэчы;

3.          Прыцягнуць да ўстаноўленай законам і нарматыўнымі дакументамі МУС адказнасці вінаватых у парушэннях супрацоўнікаў міліцыі;

4.          Праінфармаваць мяне ў прадугледжаныя законам тэрміны аб выніках праведзенай праверкі і прынятых мерах па пакаранню вінаватых з пазначэннем ці прадстаўленнем копій распарадчых дакументаў УУС ці іншых органаў, якія пацвердзяць далучэнне вінаватых да адказнасці.

 

 01.07.2010                                 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства