Лідэр салігорскага Маладога Фронту, Сяржук Марчык, будзе абскарджваць незаконны прысуд
https://spring96.org/be/news/3457
2006
2006-01-23T10:00:00+0200
2006-01-23T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржука Марчыка абвінавацілі ў парушэнні артыкулу 167 Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за ўдзел ў "несанкцыянаваным пікеце" 16 сьнежня і прысудзілі штраф у памеры 20 базавых велічыняў.
Аднак Сяржук Марчык па сваёй працы сам добра ведае Адміністрацыйны кодэкс і тлумачэньні да яго. Так, адпаведна з рашэньнем Савета міністраў Беларусі ад 2003 года пікетам лічыцца мерапрыемства, удзельнікі якога выказваюць свае палітычныя, грамадзкія ці рэлігійныя погляды. Таму хлопец намераны абскарджваць рашэньне суду ў вызначаны тэрмін і дамагацца адмены прысуду, – паведаміла прэс-служба Маладога Фронту.