viasna on patreon

Канфіскацыяй партрэта Аляксандра Мілінкевіча завяршыўся збор подпісаў за ягоную кандыдатуру ў Сьвіслачы

2006 2006-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 студзеня ў пікеце на міні-рынку ў Свьвіслачы зьбіраў подпісы Генадзь Радзецкі. Да яго падыйшоў чалавек і пачаў распытваць пра асобу А.Мілінкевіча. Да іх далучыўся маёр міліцыі Бычак у штацкім і пачаў патрабаваць ад чалавека, які хацеў паставіць свой подпіс, пашпарт.
Праз некалькі хвілінаў падыйшлі яшчэ двое міліцыянтаў у форме. З імі былі некалькі супрацоўнікаў прадпрыемства "Мачта", якія пачалі задаваць Г.Радзецкаму правакацыйныя пытаньні. Але Г.Радзецкі адказваў, што агітацыя пачнецца толькі тады, калі Мілінкевіча зарэгіструюць кандыдатам. У гэты час адзін з міліцыянтаў пачаў усіх фатаграфаваць.

Міліцыянты зьнялі з дошкі аўтабіяграфію А.Мілінкевіча, ягоны партрэт і склалі пратакол канфіскацыі. У пратаколе было запісана, што яны канфіскавалі агітацыйныя ўлёткі. Спадар Радзецкі адмовіўся падпісваць пратакол. Вось што сказаў нашаму радыё Свабода адзін з міліцыянтаў, Дзьмітры Зотаў: "Пакуль трэба даць юрыдычную ацэнку таму ці ўтрымліваюцца тут нейкія інфармацыйныя зьвесткі агітацыйнага характару".
Гэтую ацэнку, па словах Зотава, будзе даваць пракуратура.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства