viasna on patreon

У Віцебску супрацоўнікі АМАПа арыштавалі Сяргея Каваленку

2010 2010-06-28T13:20:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

У суд Першамайскага раёна Віцебска актывіста апазіцыі прывезлі ў кайданках.

 

Як паведаміла сайту charter97.org маці Сяргея Каваленкі, апазіцыянера затрымалі ў цэнтры Віцебску супрацоўнікі АМАПа яшчэ 25 чэрвеня. Спачатку яны заявілі, што актывіст нібыта падобны на падазраванага ў крадзяжы мабільнага тэлефона, а затым падчас ператруса знайшлі ў яго ў кішэні нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

 

Каваленку даставілі ў Першамайскі РУУС Віцебску, а затым – у ізалятар часовага ўтрымання, дзе ён правёў больш за двое сутак. Сёння раніцай апазіцыянера даставілі ў суд у кайданках. Характэрна, што судзіць апазіцыянера збіраліся традыцыйна па артыкуле «хуліганства» - яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся.

 

Падчас працэсу Каваленка запатрабаваў прадаставіць яму адваката, і працэс быў перанесены. У наступны раз актывіст павінен з'явіцца ў суд па позве.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства