viasna on patreon

Алесь Бяляцкі – у складзе даследчай місіі ў Кыргызстане

2010 2010-06-25T14:54:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/a_bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі

Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі

З 23 чэрвеня старшыня ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў Кыргызстане ў складзе даследчай місіі ад FIDH.

Разам з беларускім праваабаронцам сітуацыю ў краіне вывучаюць упаўнаважаны па місіі юрыст-міжнароднік з Расіі Кірыл Карацееў і даследчык-аналітык ад FIDH з Францыі Ёхан Бір.

Нягледзячы на складаныя ўмовы працы, удзельнікам місіі ўжо ўдалося правесці сустрэчы з прадстаўнікамі кіргізскіх НДА, начальнікам паліцыі горада Оша, намеснікам генпракурора, журналістамі і праваабаронцамі, а таксама з місіямі АБСЕ и Еўразвяза.

- Мы спрабуем разабрацца ў тым, што адбылося ў Кыргызстане ў красавіку гэтага года, калі была чарговая змена ўладаў, а таксама падчас чэрвеньскіх беспарадкаў на поўдні краіны, - кажа Алесь Бяляцкі.

На цяперашні момант удзельнікі місіі не маюць права даваць каментары. Праваабаронца адзначыў толькі, што колькасць ахвяраў сутыкненняў паміж этнічнымі ўзбекамі і кіргізамі значна перавышае афіцыйна агучаныя лічбы.

- Улада зараз нелегітымная, яны спадзяюцца, што пасля рэферэндуму, які адбудзецца ў панядзелак, набудуць хоць нейкую легітымнасць, - дадаў А.Бяляцкі.

З 26 па 28 чэрвеня праваабаронца наведае Ош, адзін з найбольш пацярпелых у выніку канфлікта абласных цэнтраў на поўдні Кыргызстана.    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства