viasna on patreon

Суд не хоча разглядаць скаргу на ўмовы ўтрымання ў ізалятары

2010 2010-06-24T14:07:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паводле калегіі Брэсцкага абласнога суду, рэгуляванне ўмоў утрымання падазраваных у здзяйсненні злачынстваў асобаў знаходзіцца ў кампетэнцыі МУС і непадведамасна судам.

Скаргу на дрэнныя ўмовы ўтрымання ў брэсцкім следчым ізалятары накіраваў у раённы суд, а потым у калегію Брэсцкага абласнога суда актывіст Руху "За Свабоду" Іван Стасюк, які быў затрыманы 3 лютага 2010 году і знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання цягам трох дзён. Аднак, судовыя інстанцыі адмовіліся ініцыяваць грамадзянскую справу.

На думку актывіста, дрэнныя ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, а таксама адмова ў судовым разбіральніцтве парушаюць артыкулы 7 і 10 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

− Мы будзем звяртацца у структуры МУС з патрабаваннем забяспечыць годныя для грамадзян, якія змяшчаюцца ў брэсцкі ізалятар. Ужо падрыхтавана скарга, якая будзе перададзеная ва Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, − паведаміў актывіст Руху "За Свабоду", праваабаронца Раман Кісляк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства